29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя накіруе ў Польшчу вайскоўцаў і танкі Leclerc для ўдзелу ў вучэннях

Францыя накіруе ў Польшчу вайскоўцаў і танкі Leclerc для ўдзелу ў вучэннях

Амаль 300 жаўнераў бранятанкавага падраздзялення французскага войска з канца красавіка будуць удзельнічаць у французска-польскіх вучэннях.

Пра гэта заявіў пасол Францыі ў Польшчы П'ер Бюлер, паведамляе Onet.pl са спасылкай на агенцтва РАР.

Ён растлумачыў, што ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі ва Украіне Францыя хоча яшчэ раз паказаць сваім хаўруснікам, што сур'ёзна ставіцца да гэтай сітуацыі, знаходзячыся на іхным баку, і што яна з'яўляецца "адданым хаўруснікам".

На палігоне ў Драўску Паморскім будуць задзейнічаныя 300 французскіх вайскоўцаў. У Польшчу таксама прыбудзе некалькі дзясяткаў адзінак французскай бронетэхнікі, у тым ліку 15 танкаў Leclerc, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Гэтыя танкі прыбудуць у Польшчу ўпершыню", - сказаў пасол.

Раней паведамлялася, што да французаў далучацца таксама паўтысячы польскіх жаўнераў.

Францыя накіруе вайскоўцаў у Польшчу, нягледзячы на тое, што яе жаўнеры актыўна задзейнічаныя ў міжнародных канфліктах, а таксама ўдзельнічаюць у ахове аб'ектаў у Францыі, супраць якіх могуць быць учыненыя тэрарыстычныя акты.

"Адпраўка вайскоўцаў у Польшчу з'яўляецца вялікай нагрузкай для нашага войска, якое ўцягнутае ва ўрэгуляванне канфліктаў у 25 месцах свету, у той час як жаўнеры таксама прыцягнутыя да аховы аэрапортаў, сінагог і мячэцяў", - сказаў Бюлер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках