20 красавiка 2024, Субота, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканоміка Расеі ў першым квартале абрынулася ва ўсіх паказчыках

7
Эканоміка Расеі ў першым квартале абрынулася ва ўсіх паказчыках

У I квартале абрынуліся ўсе ключавыя паказчыкі, у другім падзенне ўзмоцніцца, чакаюць экспэрты.

Паводле звестак Расстата, I квартал 2015 скончыўся падзеннем усіх асноўных эканамічных паказчыкаў: рэальных заробкаў і даходаў насельніцтва, розніцы і паслуг, інвестыцый, будаўніцтва, прамысловасці.

Пра гэта пішуць "Ведамасці".

Франтальнае падзенне было чаканым: першыя два месяцы паказалі, што крызіс, справакаваны ўзаемнымі санкцыямі Расеі і краін Захаду і падзеннем коштаў нафты, імкліва разгортваецца.

"Усё ў траекторыі рэцэсіі, якая паглыбляецца", - рэзюмуе Уладзімір Ціхаміраў з БКС.

Паводле кансэнсус-прагнозу Bloomberg, эканоміка Расеі ў I квартале скароціцца на 2,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года і адкоціцца на тры гады назад. Гэта будзе першы квартал спаду з 2009 года (у гадавым параўнанні).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках