25 красавiка 2024, Чацвер, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слаўгарад засыпала снегам

На паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, у Слаўгарадзе, утварыўся снежнае покрыва вышынёй да 11 см.

Пра гэта сведчыць карта рэсурсу надвор’я meteoinfo.by на раніцу 20 красавіка.

Снежнае покрыва ўтварылася таксама на захадзе і ўсходзе Віцебскай вобласці (да 4 см), паўночней, паўднёвей і на ўсход ад Менска (да 2 см), на ўсходзе Гомельскай вобласці (5-7 см) і на захадзе Магілёўскай (да 1 см).

Снег у красавіку і ўтварэнне часовага покрыва ў Беларусі нярэдкая з'явай. Такое надвор'е часам назіраецца і ў траўні. А ў 1962 годзе ў Менску апошні снег сышоў 7 чэрвеня, адзначае БелаПАН.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках