25 красавiка 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана атрымала прэстыжную прэмію «За свабоду і правы чалавека»

4
Руслана атрымала прэстыжную прэмію «За свабоду і правы чалавека»
Фотa: facebook.com

19 красавіка ў Кёльне ўкраінская спявачка і грамадская дзеячка Руслана Лыжычка, атрымала прэстыжную ўзнагароду імя Льва Капелева.

Узнагарода была ўручаная за ўнёсак у захаванні правоў чалавека, мір і павагу да іншых культур, паведамілі УНІАН у прэс-службе Русланы.

«У мяне ў руках дыплом, які мне разам з іншымі лаўрэатамі на сцэне ў Кёльне ўручыў Фрытц Пляйтген, старшыня ўправы Форуму ім. Льва Капелева. Гэта было вельмі сімвалічна - 2 украінцы і 2 расейцы былі адзначаны прэміяй імя Льва Капелева. Побач са мной на сцэне стаяў Эдуард Успенскі. Не прыехаў, але атрымаў дыплом Андрэй Макарэвіч. І быў Яўген Захараў, наш легендарны праваабаронца. Уласна, гэтыя дыпломы руйнуюць муры нянавісці і вайны, якія так актыўна будуюцца агрэсарамі новага часу», - падзялілася ўражаннямі пасля цырымоніі Руслана.

На цырымоніі прысутнічаў старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц. Падчас уступнага словы ён асабліва адзначыў Украіну, адзначыў, што Украіне трэба дапамагаць і адзначыў, што Еўропа з Украінай.

«Я выступаю на розных пляцоўках і ў розных ролях, але ў якой бы ролі я не выступала, у якім бы фармаце не казала пра Украіну, я бачу і ўдзячная за тое, што Украіну любяць, падтрымліваюць і вельмі спадзяюцца на нашую перамогу», - распавяла Руслана.

У канцы сваёй прамовы Руслана падкрэсліла, што марыць у найбліжэйшай будучыні сказаць: «Вайна! Ты саступіла!». Таксама яна праспявала песню «Ніч яка місячна».

***

Прэмія ім. Льва Капелева «За свабоду і правы чалавека» ўручаецца з 2001 года. Прэмія была заснаваная Форумам Капелева, нямецкай грамадскай арганізацыяй, задачай якой з'яўляецца прапаганда ідэй узаемаразумення і дыялогу паміж краінамі, народамі, культурамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках