20 красавiка 2024, Субота, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзян, якія смецяць у лясах, вылічаць пры дапамозе фотапастак

24
Грамадзян, якія смецяць у лясах, вылічаць пры дапамозе фотапастак

У Гарадзенскім раёне з дапамогай фотапасткі ў лесе злавілі першага парушальніка.

Камера сфатаграфавала, як ён выкідваў смецце. Асоба была аператыўна ўсталяваная. Парушальнік аплаціў штраф.

У Гарадзенскай вобласці ў гэтым годзе закупілі амаль 35 фотапастак для размяшчэння іх на тэрыторыі лясгасаў. Гэта мабільныя сродкі фотафіксацыі, якія ўсталёўваюцца ў месцах, дзе могуць учыняцца парушэнні заканадаўства або патрабуецца ўлік жывёлін, паведамілі БелТА ў Гарадзенскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні.

Фотапасткі ўсталяваныя ў месцах найбольш частых парушэнняў грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства. Яны накіраваныя на выяўленне незаконных знішчальнікаў лесу, устанаўленне фактаў забруджвання лясной тэрыторыі. Зробленыя фотапасткай здымкі ляснічыя могуць убачыць са сваіх смартфонаў і аператыўна ўжыць захады рэагавання.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках