23 красавiка 2024, aўторак, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз пераглядае палітыку суседства

11
Еўразвяз пераглядае палітыку суседства
Фотa: Reuters

Палітыка ЕЗ стане больш гнуткай

Еўрапейская палітыка суседства (ЕПС) уяўляе сабой выключнае права Еўразвязу і яго партнёраў вызначаць суверэнным чынам, як яны хочуць будаваць свае стасункі, адзначаецца ў выніковых дакументах, прынятых у панядзелак у Люксембургу Радай ЕЗ у замежных справах.

"Рада падкрэслівае важнасць асаблівых стасункаў з суседзямі ЕЗ, якія павінны быць як мага больш эфектыўнымі з мэтай распрацоўкі агульнай прасторы стабільнасці, бяспекі і росквіту", - сказана ў пастанове кіраўнікоў МЗС краін Еўразвязу.

Міністры замежных спраў ЕЗ паказалі на неабходнасць працаваць над пераглядам еўрапейскай палітыкі суседства з мэтай забеспячэння адэкватнай асновы для доўгатэрміновых стасункаў з партнёрамі-ўдзельнікамі ЕПС, узмацняючы іх палітычную частку і здольнасць рэагаваць на розныя выклікі ў сферы суседства.

"ЕПС накіраваная на развіццё дэмакратычнага, стабільнага і квітнеючага суседства, заснаванага на прыхільнасці асноватворным каштоўнасцям, уключаючы вяршэнства закона, абарону правоў чалавека і гендэрную роўнасць", - сказана ў дакуменце Рады ЕЗ.

Еўрапейскія міністры пацвердзілі чатыры прыярытэтныя прасторы ЕПС: дыферэнцыяцыю, фокусную (уключаючы, сярод іншага, бяспеку, эканамічнае развіццё і гандаль, здаровае кіраванне, міграцыю, энэргетыку і правы чалавека), гнуткасць і адкрытасць, якія адлюстроўваюць асноўныя прынцыпы больш рацыянальнай палітыкі суседства ў адпаведнасці з палітычнымі прыярытэтамі і інтарэсамі ЕЗ.

Кіраўнікі МЗС Еўразвяза падкрэслілі, што "перагледжаная ЕПС павінна ўлічваць інтарэсы і патрэбнасці ЕЗ і яго суседзяў, прыхільнасць суседзяў да рэформаў, узровень амбіцый партнёрства, а таксама іншыя выклікі і геапалітычную абстаноўку".

Рада ЕЗ даручыла вярхоўнаму прадстаўніку Еўразвязу ў замежных справах і Еўракамісіі прадставіць прапановы ў рэформе ЕПС на разгляд Рады восенню 2015 года. Яна вітала нядаўнія кансультацыі з паўднёвымі партнёрамі ЕЗ, якія адбыліся ў Барселоне, і спадзяецца на поспех кансультацый з усходнімі партнёрамі ў Рызе ў траўні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках