19 красавiка 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр паэт Ярыла Пшанічны

6
Памёр паэт Ярыла Пшанічны

Беларускі паэт Ярыла Пшанічны памёр 19 красавіка 2015 года. Яму было толькі 44 гады.

У беларускай паэзіі ён быў прыкметнай фігурай, распавёў «Радыё Свабода» сябар нябожчыка паэт Сяргей Сыс.

«Яму было толькі 44 гады. Смерць Ярылы была нечаканай і раптоўнай - адарваўся тромб. Здарылася гэта на ягонай гістарычнай радзіме ля возера Нарач.

Я добра памятаю прэзентацыю ягонай унікальнай для Беларусі кнігі, напісанай на трасянцы, «Пішчавыя лішкі». Гэта кніга-пародыя, кніга-здзек над нашай псеўдаінтэлігентнасцю. Спачатку кніга ўспрымалася неяк падазрона. Але калі я перачытаў яе некалькі разоў, то зразумеў, што аўтар знайшоў свой фармат у паэзіі, у літаратуры.

Акрамя гэтага, Ярыла Пшанічны вядомы і як цікавы музыка, які ўдзельнічаў у многіх праектах. Тут можна ўспомніць і «Князя Мышкіна», і ягонае супрацоўніцтва з Уладам Бубнам - знакамітым нашым электронным музыкам.

Ён часта праводзіў розныя перформансы. Напрыклад, у розных гарадах свету чытаў на відэакамеру свае вершы. Так ён чытаў нямецкім рабочым ля помніка Карлу Марксу ў Берліне. Тое ж самае ён праводзіў у Піцеры і іншых гарадах.

Мне вельмі шкада, што ён сышоў. Зусім нядаўна мы сустракаліся ў мяне дома. І ён сказаў, што рыхтуе яшчэ адну цікавую кнігу. Напэўна, яна і выйдзе. Але ён яе ўжо не ўбачыць. Мы пастараемся, каб усё, што напісаў Ярыла, дайшло да чытача. Вечная яму памяць!» - сказаў Сяргей Сыс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках