23 красавiка 2024, aўторак, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатограф прэзентаваў унікальныя здымкі вірлівага акіяна

1

Выданне Mashable апублікавала ўнікальныя здымкі аўстралійскага фатографа Рэя Колінза. На фота выяўлены вірлівы на досвітку акіян.

Сваю кар'еру фатограф, які з'яўляецца вялікім прыхільнікам воднай стыхіі, пачаў у 2007 годзе, калі вырашыў зрабіць некалькі здымкаў акіяна падчас сэрфінгу з сябрамі, піша korrespondent.net.

"Я люблю ўвекавечваць у здымках марскую стыхію, перадаваць яе сілу і характар. Падчас працы, плаваючы ў салёнай вадзе са сваім фотаздымачом, я адчуваю сябе дома. Акіян навучыў мяне многаму - цярпенню, павазе, самакантролю. Усё сваё жыццё я правёў у мора, таму мяркую, што мая прыхільнасць да марской стыхіі натуральная", - патлумачыў Колінз.

Выданне адзначае, што аўстраліец неўзабаве павінен аднавіць продаж кнігі сваіх фотаработ пад назвай Found At Sea. Першая частка была распрададзеная з велізарным поспехам.

Фотa: mashable.com
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках