20 красавiка 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерка Польшчы заклікала ЕЗ даць дапамогу Украіне

Прэм'ерка Польшчы заклікала ЕЗ даць дапамогу Украіне
ФОТА: AFP

Стабільнасць ва Украіне азначае стабільнасць сітуацыі ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Прэм'ер-міністарка Польшчы Ева Копач заклікала Еўразвяз даць дапамогу Украіне. Пра гэта яна паведаміла падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Чэхіі Багуславам Саботкам, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на "Польскае радыё".

"Каб правесці фундаментальныя для развіцця краіны рэформы, Украіна мае патрэбу ў падтрымцы з боку Еўразвяза. Цяперашняя дапамога, якая для некаторых краін можа апынуцца вельмі дарагой, мае асноватворнае значэнне для стабільнасці ды надалейшага развіцця гэтай дзяржавы", - падкрэсліла прэм'ер Копач.

Кіраўніца урада Польшчы адзначыла, што дапамога Украіне і стабільнасць сітуацыі ў гэтай краіне азначаюць стабільнасць сітуацыі ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках