20 красавiка 2024, Субота, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна спыніла выплаты Расеі за «нелегальную» электраэнэргію для Данбаса

12
Украіна спыніла выплаты Расеі за «нелегальную» электраэнэргію для Данбаса

З 10 красавіка РФ не атрымлівае аплату за "ператокі" электраэнэргіі ў зону АТА.

З 10 красавіка спыненая аплата Украінай электраэнэргіі, якая ідзе ва ўкраінскую энергасістэму з Расеі ды спажываецца ў зоне АТА на Данбасе. Пра гэта паведаміў міністр энэргетыкі Украіны Уладзімір Дземчышын ў панядзелак, 20 красавіка, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"З 10 красавіка мы не аплачваем электраэнэргію, якая ідзе з Расеі", - сказаў ён, каментуючы сітуацыю з неплацяжамі за энэргарэсурсы ў зоне АТА.

Каментуючы журналістам магчымасць разглядаў адносна аплаты паставак расейскай электраэнэргіі ў зону АТА ў расейскіх судах, міністр сказаў: "Там не маскоўскі арбітраж, там расейскае матэрыяльнае права", маючы на ўвазе кантракт паміж "Укрінтэрэнерга" і "Інтэр РАО". Напярэдадні ў Мінэнэрга паведамілі, што Украіна ў найбліжэйшы час практычна адмовіцца ад імпарту электраэнэргіі з РФ.

Яшчэ ў канцы студзеня гэтага года Мінэнэрга загадам ўвёў забарону на афіцыйныя "ператокі" электраэнэргіі з энэргасістэмы РФ у энэргасістэму Украіны праз чатыры ЛЭП ў зоне АТА. У сваю чаргу НЭК "Укрэнэрга" паведаміла, што з 16 красавіка Украіна не будзе весці афіцыйны ўлік расейскай электраэнергіі,якае ідзе па гэтых ЛЭП. Адпаведна, Расея не атрымае аплату за гэты аб'ём э/э.

Раней паведамлялася, што Украіна амаль не пастаўляе газ і электраэнэргію ў акупаваны Данбас. Нязначныя аб'ёмы паставак тлумачацца фізічнай немагчымасцю іх перакрыць цалкам.

З 19 лютага расейскі "Газпром" самастойна вырашыў пачаць "гуманітарныя" пастаўкі газу ў Данбас. Таксама паведамлялася, што Расея "нелегальна" забяспечвае Данбас электраэнэргіяй фактычна без згоды Кіева, але патрабуе ад Украіны аплаты за гэтыя пастаўкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках