19 красавiка 2024, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія ў сераду выставіць афіцыйныя абвінавачванні «Газпрому»

Еўракамісія ў сераду выставіць афіцыйныя абвінавачванні «Газпрому»

Еўракамісія можа ўжо ў сераду выставіць «Газпрому» абвінавачванні ў парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

Расследаванне ў дачыненні да "Газпрома" вядзе еўракамісарка ў канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер, адзначае Financial Times.

Тую ж інфармацыю паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй. Са слоў суразмоўцы амерыканскага выдання, спіс абвінавачванняў, вядомы як апавяшчэнне пра прэтэнзіі, уключаны ў парадак дня пасяджэння Еўракамісіі ў сераду. Прадстаўнік камісіі Рыкарда Кардоса і афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў адмовіліся ад каментароў выданню, піша РБК.

Афіцыйнае выстаўленне абвінавачванняў «Газпрому» можа прывесці да астуджэння адносін Еўразвяза з Расеяй, адзначае Financial Times.

Вестагер на мінулым тыдні заявіла аб намеры «дзейнічаць рашуча супраць энэргетычных кампаній, якія наносяць шкоду канкурэнтам» і «блакуюць паступленне энэргарэсурсаў з адной краіны ЕЗ у іншую», паведамляе Bloomberg. Чыноўнік ЕЗ распавёў агенцтву, што пастанова вылучыць канцэрну абвінавачванні адкладалася ў сувязі з падзеямі на Украіне.

Еўракамісія адкрыла афіцыйнае антыманапольнае расследаванне ў дачыненні да "Газпрома" 4 верасеня 2012 года. Еўрапейскія чыноўнікі абвінавацілі расейскі канцэрн у парушэнні законаў, якія выявіліся ў падзеле рынку, у вызначэнні несправядлівых коштаў газу і прерашкаджэнні закупкам паліва ў незалежных пастаўшчыкоў.

Прадстаўнік «Газпрома» тады паведаміў, што карпарацыя расцэньвае антыманапольнае расследаванне Еўракамісіі як спробу дамагчыся зніжэння коштаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «Газпром» і расейскі ўрад неаднаразова прапаноўвалі ЕК дыялог, аднак ніякіх дзеянняў з боку еўрачыноўнікаў не было.

У лютым 2015 года Маргрэтэ Вестагер распавяла ў інтэрв'ю EUobserver, што ўзяла паўзу ў антыманапольным расследаванні ў дачыненні да "Газпрома", патлумачыўшы гэта тым, што займаецца вывучэннем газавага рынку Еўропы, інфраструктуры, коштаў і таго, "як гэта ўсё працуе». Еўракамісарка падкрэсліла, што паўза ў расследаванні не мае ніякага дачынення да ўкраінскага крызісу.

У сярэдзіне сакавіка FT напісала, што абвінавачванні «Газпрому» паводле вынікаў антыманапольнага расследавання Еўразвяза былі гатовыя да канца 2013 года, аднак Брусэль адмовіўся ад далейшых крокаў, каб не пагаршаць адносін з Расеяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках