25 красавiка 2024, Чацвер, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні 7-гадовы хлопчык упаў з даху дзевяціпавярховіка

10
У Гародні 7-гадовы хлопчык упаў з даху дзевяціпавярховіка
ФОТА АНДРЭЯ СВІТАЙЛЫ, METRONEWS.RU

У нядзелю, 19 красавіка, у гарадзенскім мікрараёне Альшанка 7-гадовы хлопчык упаў з даху дзевяціпавярховага дома.

Прыехаўшы, медыкі канстатавалі ягоную смерць.

Як паведамілі супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі, іх выклікала суседка, якая бачыла падзенне дзіцяці. Ад шоку жанчына не магла адразу назваць адрас, паведамляе 015.by.

Высветлілася, што спаўдня старэйшы брат выпусціў пагуляць сваю сястру і брата, пакуль маці не было дома. Напярэдадні трагедыі адна з суседак бачыла, як дзеці бегалі па даху дома.

Абставіны падзення дзіцяці высвятляюцца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках