28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі апазіцыянер ускрыў сабе вены ў следчым ізалятары

5
Расейскі апазіцыянер ускрыў сабе вены ў следчым ізалятары
СЯРГЕЙ МАХНАТКІН
ФОТА: RIA.RU

Расейскі апазіцыянер Сяргей Махнаткін ускрыў сабе вены ў следчым ізалятары пасля таго, як даведаўся аб будучым этапаванні ў калонію строгага рэжыму.

Аб гэтым паведамляецца на сайце руху "За правы чалавека".

"У мінулы чацвер з праваабаронцам Сяргеем Махнаткіным была з боку адміністрацыі следчага ізалятара №2 праведзеная прафілактычная гутарка, падчас якой яму была абвешчаная вымова ў сувязі з тым, што ён, на думку кіраўніцтва следчага ізалятара, сабатуе працу папраўчай установы і схільны да ўцёкаў. Пасля гэтага Махнаткін абвясціў галадоўку", - распавёў ягоны абаронца.

Махнаткін ускрыў сабе вены на знак пратэсту.

Пасля надання медыцынскай дапамогі яго перавялі ў медыцынскі блок ізалятара, дзе змешчаныя людзі з душэўнымі разладамі.

У снежні 2014 года суд прысудзіў Махнаткіна да 4,5 гадоў калоніі строгага рэжыму, яго прызналі вінаватым у збіцці супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Следства мяркуе, што Махнаткін на акцыі "Стратэгія-31", якая прайшла 31 снежня 2013 года на Трыюмфальнай плошчы, зладзіў супраціў супрацоўнікам паліцыі. Пры гэтым ён нібыта нанёс цялесныя пашкоджанні двум паліцыянтам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках