24 красавiка 2024, Серада, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Арамнаў: Мяне не возьмуць у чыноўнікі, там вакол лайдакі і карупцыянеры

23
Андрэй Арамнаў: Мяне не возьмуць у чыноўнікі, там вакол лайдакі і карупцыянеры

Алімпійскі чэмпіён распавёў, чаму ніколі не стане спартовым чыноўнікам.

Алімпійскі чэмпіён Пекіна ў цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў, які прапусціў чэмпіянат Еўропы ў Тбілісі праз траўмы, у эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола» Рыгору Трафіменкаву распавёў, чаму яго ніколі не возьмуць на кіруючую пасаду ў спорце.

«Я да такой ступені чалавек сумленны, працавіты і бескарыслівы, што мяне нікуды не возьмуць. Калі прыйду, будуць ляцець трэскі. Бо ў нас адны лайдакі, дармаеды і карупцыянеры. Таму, што вакол усе крадуць. Нават калі няма чаго ўжо, усё роўна крадуць. У 20 гадоў спазнаў такое расчараванне ў жыцці. Быццам бы заваяваў залатую ўзнагароду для краіны, а выйшла што гэта не ўсё... - тупік маіх магчымасцяў.

У сутнасці, дзяржава не гатовая ўтрымліваць сваіх герояў. І тут гаворка не пра фінансавы бок справы. Любы Коля Пупкін, Мышкін або Падмышкін можа прыйсці і выгнаць заслужанага атлета з залі... І гэта называецца дапамога алімпійскаму чэмпіёну? Напэўна, усе чакаюць, каб я хутчэй завязаў. Аднак я ўсё роўна буду мець уласнае меркаванне, якім будуць цікавіцца», - заявіў спартовец.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках