24 красавiка 2024, Серада, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Менск - Гомель зламаўся ў дарозе

29
Цягнік Менск - Гомель зламаўся ў дарозе

Са слоў пасажыраў, за інцыдэнт перад імі не выбачаліся, не кажучы ўжо аб прапанове кампенсацыі.

Нядзельны хуткасны цягнік Менск - Гомель, які выходзіць са сталіцы а 18.08, прыбыў на канчатковую станцыю з вялікім спазненнем. У дарозе зламаўся лакаматыў. Адразу некалькі гамяльчан напісалі пра гэта ў сацсетцы, што выклікала бурнае абмеркаванне. Многія сцвярджаюць, што не ўзгадаюць, каб беларускія цягнікі калі-небудзь ламаліся.

- Пастой паравоз, не стукайце колы! - весела напяваў п'яненькі мужычок, спрабуючы ўзлезці на падножку вагона фірмовага экспрэс-цягніка Менск - Гомель. Сказана - зроблена! Паравозік зламаўся на паўдарозе. Стаім, ляжым, сядзім другую гадзіну. Ёсць час зірнуць лёсу ў вочы! - напісала ў «Фэйсбук» Святлана Грымус.

Яна распавяла «Комсомольской правде в Беларуси», што ў выніку спазніліся з прыбыццём на гадзіну з чвэрцю:

- Пра паломку паведаміў праваднік. Сталі ў Бабруйску, чакалі новы лакаматыў з Менска. У нашым вагоне пасажыры былі цярплівыя да сітуацыі. Народ казаў, што выехалі ўжо на няспраўным цягніку, але гэта проста чуткі. Я ўвогуле ніколі не чула, каб у нас цягнікі ламаліся, першы раз такое!

Са слоў пасажыраў, за інцыдэнт перад імі не выбачаліся, не кажучы ўжо аб прапанове кампенсацыі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках