20 красавiка 2024, Субота, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч - еўрапейскім палітыкам: Захоўвайце прынцыповасць

20
Станіслаў Шушкевіч - еўрапейскім палітыкам: Захоўвайце прынцыповасць

Ніякіх зрухаў у бок дэмакратызацыі ў Беларусі няма.

16-17 красавіка Менск наведаў еўракамісар еўрапейскай палітыкі суседства і перамоваў аб пашырэнні ЕЗ Ёханэс Хан, паралельна ў беларускай сталіцы знаходзіліся яшчэ дзве аўтаномныя групы еўрапейскіх чыноўнікаў. Гэта - дырэктара міністэрстваў замежных спраў краін «Веймарскага трыкутніка» і кіраўнікі аналітычных падраздзяленняў замежнапалітычных устаноў краін Вышаградскай чацвёркі.

Што стаіць за гэтымі візітамі? Пра гэта «Белорусской правде» распавёў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

-Дай Бог, каб яны захавалі сваю прынцыповасць, - сказаў ён. - Таму што ўвесь час - і раней, і сёння - адбываецца наступнае. Яны робяць выгляд, быццам адбываюцца нейкія змены ў Беларусі. У плане правоў чалавека, у плане лібералізацыі сітуацыі, у плане палітвязняў. Ніякіх зрухаў. Таму хай захоўваюць прынцыповасць, бо ў свой час і Хаўер Салана, і Беніта Ферэра-Вальднэр прыязджалі і ўмовы сфармулявалі нармалізацыі стасункаў. Дай Бог, каб пра гэта не забыліся.

Мне вельмі спадабалася пазіцыя дакладчыка аб Беларусі, які сказаў, што 20 гадоў тут ніякіх зменаў не было. Хай слухаюць свайго дакладчыка ў Еўрапарламенце, і хай паступаюць у адпаведнасці з тым, што ў Беларусі адбываецца. Наш дыктатар не зрабіў ніякіх зрухаў, а хоча зноў знайсці еўрапейскія грошы на дурніцу. Быццам бы ён гуляе нейкую ролю ва ўкраінскіх падзеях - ніякай ролі не гуляе, ні аднае прапановы з ягонага боку не было, і ніякіх зменаў у Беларусі няма. Трэба, каб Еўропа зразумела: рэагаваць трэба на змены, а на размовы рэагаваць не трэба.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках