25 красавiка 2024, Чацвер, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША накіравалі да берагоў Емена авіяносец

2
ЗША накіравалі да берагоў Емена авіяносец

Амерыканскі авіяносец «Тэадор Рузвэльт» (USS Theodore Roosevelt) накіроўваецца ў прыбярэжныя воды Емена.

Разам з іншымі караблямі ВМС ЗША ён павінен спыняць пастаўкі іранскай зброі паўстанцам-хусітам. Пра гэта паведамляе ў панядзелак, 20 красавіка, Associated Press са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне, піша Lenta.ru.

Паводле звестак агенцтва, у раёне Адэнскага заліва цяпер знаходзіцца дзевяць амерыканскіх баявых караблёў, у тым ліку крэйсеры і эсмінцы. Маракам пастаўленая задача затрымліваць усе іранскія судны, на борце якіх можа знаходзіцца зброя для хусітаў.

У той жа час афіцыйна ў Пентагоне заявілі, што задача перахопу іранскіх суднаў перад амерыканскімі караблямі не стаіць, паведамляе Reuters.

У канцы сакавіка кааліцыя шэрагу краін на чале з Саудаўскай Арабіяй пачала інтэрвенцыю супраць хусітаў з мэтай вяртання да ўлады прэзідэнта Абд Рабу Мансур Хадзі, які пакінуў краіну праз наступ шыіцкіх паўстанцаў-хусітаў. У выніку паветраных нападаў загінулі сотні еменцаў.

Улады Ірана, якіх ЗША абвінавачваюць у падтрымцы адзінаверцаў-хусітаў, выступілі супраць ваеннай аперацыі ў Емене і заклікалі да мірнага ўрэгулявання канфлікту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках