24 красавiка 2024, Серада, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

109-гадовая чарапаха вярнулася да гаспадыні пасля года расстання

3

Чарапаха сышла на шпацыр з фермы ў брытанскім графстве Кент і знайшлася ў 35 км ад дома праз 11 месяцаў.

74-гадовая жыхарка Вялікай Брытаніі Вэндзі Стокс пасля доўгай разлукі змагла ўз'яднацца са сваёй 109-гадовай чарапахай Тобі, якая жыве ў яе з 1980-х гадоў, піша "Мая планета".

Жывёліна прапала з дома ў траўні 2014 года, калі жанчына забылася замкнуць браму, і Тобі выйшаў на дарогу. Там яго падабраў уважлівы кіроўца і адвёз у цэнтр выратавання жывёл, дзе чарапаха правяла паўгода. Затым Тобі перадалі новым уладальнікам, і ён апынуўся ў 35 км ад дома ў прыморскім курорце Маргейт. Аднак новыя гаспадары праявілі цікаўнасць і спагадлівасць: прачытаўшы слова "Стокс" на панцыры Тобі, яны пачалі абзвоньваць усіх людзей з такім прозвішчам у графстве Кент. Так ім удалося адшукаць сапраўдную ўладальніцу збеглай чарапахі і вярнуць Тобі дадому.

Пенсіянерка Вэндзі Стокс прызналася, што да таго часу пакінула ўсялякую надзею калі-небудзь знайсці любімую хатнюю жывёліну. "Я была спустошаная, калі ён прапаў без вестак, і правяла некалькі дзён у пошуках, агледзеўшы ўсе палі вакол фермы. Калі мне патэлефанавалі і сказалі пра Тобі, я нават заплакала, бо сапраўды ўжо не чакала яго знайсці", - распавяла ўсхваляваная гаспадыня.

Яна патлумачыла, што чарапаха жыве з ёй з 1980-х гадоў, яна дасталася ёй ад памерлай цёткі. На панцыры Тобі жанчына прадбачліва напісала не толькі сваё прозвішча, але і нумар тэлефона, аднак ён сцёрся, пакуль чарапаха здзяйсняла сваё падарожжа.

Вэндзі Стокс прызналася, што яе чарапаха - любоў усёй акругі. "Усе ведаюць, што ў мяне ёсць чарапаха, і мы заўсёды бярэм Тобі на вясковыя святы, таму ён з'яўляецца кімсьці накшталт мясцовай знакамітасці. Гэта шыкоўна, што ён вярнуўся дадому, я думаю, кожны з нас увесь гэты час шукаў вачыма Тобі", - цытуе шчаслівую ўладальніцу газета The Metro.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках