28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі забралі ў журналістаў кнігі пра Майдан і цэнзуру

2
Мытнікі забралі ў журналістаў кнігі пра Майдан і цэнзуру

У беларускіх журналістаў, якія вярталіся з Кіева, беларускія спецслужбы канфіскавалі зборнік матэрыялаў аб супрацьдзеянні цэнзуры ва Украіне і кнігі пра Майдан і вайну.

Група беларускіх журналістаў і блогераў паводле запрашэння фонду Эберта правяла 2 дні ў Кіеве, дзе сустракалася з украінскімі актывістамі і журналістамі.

Прынамсі, актывісты руху «Стоп цэнзуры!» распавядалі аб сваёй барацьбе супраць самавольства чыноўнікаў. Яны падарылі беларусам зборнік плакатаў «Стоп цэнзуры! Грамадзяне за свабодную краіну». Калі беларускія калегі вярталіся дадому, то на мяжы ў іх усе гэтыя матэрыялы забралі супрацоўнікі мытні.

Пра гэта «Беларускаму партызану» распавяла Аксіння Курына, каардынатар «Стоп цэнзуры», якой пра інцыдэнт на мяжы паведамілі беларускія журналісты. Іх пратрымалі на мяжы больш за 3-ы гадзіны. Акрамя зборнікаў аб цэнзуры ў журналістаў забралі таксама кнігі Кацярыны Сергацковай аб анэксіі Крыма і кнігу ўкраінскай журналісткі Наталлі Гумянюк «Майдан. Тахрыр».

Усе канфіскаваныя кнігі, якія афіцыйна выдадзеныя ва Украіне, беларускія мытнікі забралі на экспертызу, нібыта для праверкі на наяўнасць у іх экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі мытнікі вымалі кнігі, якія ім здаюцца падазронымі. Часам на ідэалагічную праверку канфіскаваных кніг сыходзяць доўгія месяцы, як у выпадку з кнігай палітолага Карбалевіча «Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках