19 красавiка 2024, Пятніца, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газета Віцебскай епархіі ўсхваляе баевікоў «ДНР» і «ЛНР»

55

Выданне друкуе інтэрв'ю з расейскімі наймітамі на сваіх старонках і адкрыта ўсхваляе ўдзел праваслаўных вернікаў у вайне з Украінай.

У праваслаўных цэрквах Віцебска, а таксама вобласці актыўна распаўсюджваецца газета «Наша Праваслаўе». Гэта афіцыйны друкаваны орган Віцебскай епархіі БПЦ. Наклад - 1000 асобнікаў. Старыя нумары распаўсюджваюцца ў цэрквах бясплатна, піша «Наша ніва».

Актывіст кампаніі «Маладая Беларусь», праваслаўны вернік Аляксандр Галавань азнаёміўся са зместам газеты. «Выданне друкуе інтэрв'ю з расейскімі наймітамі - сепаратыстамі з «ДНР» і «ЛНР» на сваіх старонках і адкрыта ўсхваляе тым ўдзел праваслаўных вернікаў ва ўзброеным канфлікце ва Украіне», - кажа Галавань.

У адным з сакавіцкіх нумароў «Наша праваслаўе» надрукавала матэрыял з назвай «Захад: не можа змірыцца з тым, што Расея адужэла».

Гэта размова з Маргарытай Зайдлер, грамадзянкай Нямеччыны, якая ваюе за баевікоў «Наваросіі». Зайдлер прызнаецца, што «прыняла праваслаўе і стала ў шэрагі апалчэнцаў у Славянску, а затым у Данецку» і цяпер ваюе там «за веру праваслаўную».

«Найміты» пададзеныя, як «праваслаўныя байцы:... яны самыя смелыя,... яны сабой затуляюць таварыша, гатовыя «пакласці душу сваю за бліжняга свайго», як сказана ў святым Пісанні». Няўдзел праваслаўнага верніка ў ваенным канфлікце ва Украіне Маргарыта Зайдлер называе грахом.

Актывіст «Маладой Беларусі» задаецца пытаннем, ці не падпадаюць гэтыя заклікі і «артыкулы» да артыкулу 123 Крымінальнага Кодэксу РБ. «Прапаганда вайны».

Дарэчы, характэрна, што галоўным рэдактарам газеты «Наша праваслаўе» з'яўляецца актывіст расейскага руху Андрэй Герашчанка. Раней ён працаваў начальнікам аддзела ў справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска.

У сваіх шматлікіх матэрыялах ён адмаўляў існаванне беларускай нацыі і дзяржавы. Праз некаторы час яго звольнілі з чыноўніцкай пасады.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках