25 красавiка 2024, Чацвер, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нядзелю чакаецца да 25 градусаў цяпла

2
У нядзелю чакаецца да 25 градусаў цяпла
Фота: bymedia.net

Сіноптыкі канстатуюць сканчэнне перыяду пахаладання ў Беларусі.

«Перыяд пахаладання мінае. У атмасферы пачынаецца пераход на больш цёплыя паветраныя плыні - заходнія, а затым і паўднёва-заходнія. У Беларусь прыйдзе пацяпленне. 25 - 26 красавіка тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых, але вільготна-няўстойлівых паветраных мас, якія распаўсюджваюцца з паўднёвых шырот», - паведаміў БелаПАН начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

У суботу ўначы пераважна без ападкаў, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы плюс 1-7°С, максімальная ўдзень плюс 12-18°С, па паўднёвым захадзе да плюс 21°С.

У Менску воблачна з прасвятленнямі. Уначы без істотных ападкаў, удзень кароткачасовы дождж. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5-10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўночы плюс 3-5°С, максімальная ўдзень плюс 15-17°С.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы плюс 7-12°С, максімальная ўдзень плюс 17-23°С, па поўдні да плюс 25°С.

У Менску воблачна з прасвятленнямі, у другой палове дня - кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра мінімальная ўначы плюс 9-11°С, максімальная ўдзень плюс 20-22°С.

Паводле слоў Рабава, у пачатку наступнага тыдня варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт і цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы.

У панядзелак на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы плюс 8-13°С, максімальная ўдзень плюс 19-25°С, трохі халадней - да плюс 17-18°С - будзе на паўночным усходзе краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках