25 красавiка 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальны законапраект аб прыватызацыі адкліканы з «палаткі»

8
Скандальны законапраект аб прыватызацыі адкліканы з «палаткі»

Згодна з прапанаваным законапраектам прадстаўнікі ўлады маглі б прызначацца ў акцыянерныя таварыствы без дзелі дзяржавы.

Паводле інфармацыі БелаПАН, дакумент адкліканы паўтара месяца таму і не будзе разглядацца на вясновай сесіі «палаты прадстаўнікоў».

Законапраект аб прыватызацыі ў першым чытанні быў прыняты ніжняй «палатай» ў чэрвені 2013 года. Гэтая падзея выклікала шырокі рэзананс.

Меркавалася, што дзяржаўныя прадстаўнікі змогуць прыпыняць выкананне пастаноў агульнага сходу акцыянераў у выпадку, «калі рэалізацыя гэтых пастаноў супярэчыць грамадскай карысці і бяспецы, чыніць шкоду навакольнаму асяроддзю, прыціскае правы ды інтарэсы іншых асоб, якія абараняе закон».

Прадстаўнікі бізнэсу і міжнародных фінансавых арганізацый неаднаразова звярталіся да ўлад, выказваючы ўстурбаванасць законапраектам, і прапаноўвалі не прымаць гэты дакумент.

Так, чальцы кансультатыўнай рады замежных інвестыцый пры «савеце міністраў» звярталіся да прэм'ер-міністра Беларусі і даводзілі, што прыняцце законапраекта адмоўна ўплывае на дзелавы клімат у краіне.

«Магчымасць накладання чыноўнікамі забароны на шэраг пастаноў акцыянерных таварыстваў фактычна азначае вяртанне да аналагічнай сітуацыі «залатой акцыі», якая існавала скасаванага яшчэ ў 2008 годзе інстытута», - гаварылася ў лісце, які кансультатыўная рада ў сувязі з падрыхтоўкай законапраекта накіроўвала ва ўрад.

У 2014 годзе прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці заяўлялі, што ў сувязі з крытыкай з боку бізнэс-супольнасці ў законапраект аб прыватызацыі планавалася ўносіць істотныя змены.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках