19 красавiка 2024, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Касціцын: Свае галоўныя козыры мы выкладзем на чэмпіянаце свету

1
Сяргей Касціцын: Свае галоўныя козыры мы выкладзем на чэмпіянаце свету

Форвард зборнай Беларусі ў хакеі пракаментаваў перамогу над нарвежцамі.

Форвард зборнай Беларусі Сяргей Касціцын пасля перамогі над нарвежцамі (5:1) у матчы «Еўравыкліку» адзначыў, што наша каманда яшчэ не выставіла ўсе свае гульнявыя козыры, прыхаваўшы іх да чэмпіянату свету ў Чэхіі, паведамляе «Прессбол».

- Цяжка пачыналі, але потым забеглі ў гульню. Праўда, трохі правалілі другі перыяд, нахапалі выдаленняў. Але потым закінулі яшчэ адну шайбу і заключную двадцаціхвілінку, як і стартавую, правялі ўдала, кантралюючы ход сустрэчы.

- Брата і Аляксея Калюжнага бачыце з заплюшчанымі вачыма?

- Да другога траўня будзем бачыць з заплюшчанымі. А пакуль - з адкрытымі.

- Фізічна як сябе адчувалі?

- Доўга не гуляў - цяжкавата. Магло быць лягчэй. Але час яшчэ ёсць - папрацуем. Так у прынцыпе і сёння да канца другога і ў трэцім перыядзе ўжо адчуваў сябе нармальна.

- Як вам спаборнік?

- Нарвежцы ж гуляюць у элітным дывізіёне, а там усе добрыя спаборнікі. Проста так атрымалася, што мы сёння добра згулялі ў роўных складах, і ў большасці, і ў меншасці. Лічу, заслужана перамаглі.

- Апошнія спарынгі перад чэмпіянатам свету. На што Дэйв Льюіс прасіў асабліва звярнуць увагу?

- Не выдаляцца. Праўда, мы ў другой траціне нахапалі штрафаў. Яшчэ прасіў дзейнічаць актыўна ва ўсіх зонах, не даваць спаборніку падымаць галаву, забіраць шайбу і пачынаць атакі з ходу.

- З нарвежцамі сустракаемся на групавым этапе чэмпіянату свету. Не было жадання прыхаваць некаторыя козыры?

- Мы іх яшчэ не даставалі. Другога траўня дастанем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках