25 красавiка 2024, Чацвер, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: За тры тыдні фінансавыя рэзервы РФ скараціліся на $10 мільярдаў

4
Портнікаў: За тры тыдні фінансавыя рэзервы РФ скараціліся на $10 мільярдаў

Украіне трэба дачакацца, пакуль у Расеі скончацца фінансавыя рэзервы, тады ўжо будзе зусім іншая палітычная гульня.

Пра гэта ў эфіры «5 канала» сказаў журналіст Віталь Портнікаў, паведамляе карэспандэнт УНН.

«За апошнія тры тыдні фінансавыя рэзервы РФ скараціліся на 10 млрд. дал. Гэта велізарны крок наперад», - мяркуе ён.

Цяпер, з ягоных слоў, Расея мае ў рэзерве 350 млрд. даляраў.

«Калі яны будуць скарачацца такімі тэмпамі, то ў канцы гэтага года рэзерваў амаль не застанецца. Тады гэта будзе палітычная гульня ўжо з іншымі картамі і тады ўжо не будзе ніякіх сігналаў да Абамы, нармандскіх фарматаў і і інш. Таму нам трэба датрымацца да таго моманту , пакуль у краіне агрэсара скончацца грошы для падтрымання жыццядзейнасці дзяржавы і насельніцтва», - адзначыў журналіст.

Міжнародныя санкцыі ў дачыненні да Расеі, якія пачалі прымяняцца ў 2014 годзе - палітычныя і эканамічныя меры, накіраваныя на спыненне агрэсіі Расеі супраць Украіны. Акрамя ЕЗ і ЗША санкцыі ўвялі Канада, Японія, Нарвегія, Швейцарыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, увогуле - 41 краіна, а таксама Парламенцкая асамблея Рады Еўропы. Мэтай санкцый з'яўляецца спыненне фінансавання, узбраенне і забеспячэнне Расеяй тэрарыстаў на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках