20 красавiка 2024, Субота, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Час перамоваў з Пуціным прайшоў

3
Яцэк Сарыюш-Вольскі: Час перамоваў з Пуціным прайшоў

Еўрадэпутаты заклікаюць рыхтавацца да вайны з Расеяй.

Са слоў дэпутатаў ад "Еўрапейскай народнай партыі" (ЕНП), не варта спадзявацца на паляпшэнне стасункаў з Расеяй, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Уладзімір Пуцін. Аб гэтым піша Одры Дзюперон у артыкуле, апублікаваным у газеце L'Express (пераклад - Инопресса.ру).

"Хочаш міру, рыхтуйся да вайны", - мяркуюць дэпутаты ад дэмакратычнай хрысціянскай групы ЕНП у Еўрапарламенце. Еўрадэпутаты, якія бралі ўдзел у сустрэчы, выказвалі ўстурбаванасць: яны мяркуюць, што Расея неўзабаве возьмецца за балтыйскія краіны.

Са слоў румынскага дэпутата Крысціяна Дан Прэда, большасць румын ўпэўненыя, што Пуцін мае намер анэксаваць Прыднястроўе, і што ён не спыніцца, пакуль не дасягне жаданага. "Расея стала супраціўнікам ЕЗ", - заявіў Тунэ Келам, эстонскі еўрадэпутат, які старшынстваваў на сустрэчы.

"Мы павінны выразна даць зразумець, што гатовыя ўступіць у вайну, каб абараніць экзістэнцыяльныя прынцыпы для будучыні Еўропы", - заявіў пвдчас пасяджэння Роланд Фройдэнштайн, кіраўнік даследчага цэнтра ЕНП. Ён упэўнены, што Пуцін хоча знішчыць ЕЗ і NATO, прынамсі, у палітычным і маральным плане, і выказаў шкадаванне з нагоды таго, што ў ЕЗ сур'ёзна не абмяркоўваюць пытанне аб падрыхтоўцы да канфлікту з Расеяй.

Са слоў Фройдэнштайна, Захад павінен прыняць палітыку стрымлівання, не выключаючы ядзернага стрымлівання. Еўрапейцы, якія спадзяюцца, што можна прыйсці да нейкай гармоніі ў дачыненні з Расеяй, памыляюцца, ён мяркуе, што напружанасць будзе захоўвацца, пакуль Уладзімір Пуцін будзе знаходзіцца ва ўладзе ў Расеі.

Яцэк Сарыюш-Вольскі, намеснік кіраўніка польскага групы ЕНП, нагадаў, што Уладзімір Пуцін не ўвасабляе ўсю Расею, што яна - радзіма такіх апазіцыянераў, як Барыс Нямцоў, Андрэй Сахараў, Ганна Паліткоўская. "Найлепшы спосаб ціску на расейскае грамадства - прадэманстраваць, што магчымае і іншае жыццё. Калі мы пераможам з Украінай, мы рана ці позна пераможам і з Расеяй. Калі мы саступім з Украінай, перамогу атрымае Пуцін", - сказаў ён.

"Час перамоваў і перакананні скончылася. Надышоў час для пераходу да больш цвёрдай, больш рэалістычнай палітыкі, і мы павінны засяродзіцца на абароне і бяспецы, бо ўсходні фланг ЕЗ адчувае моцную пагрозу", - заявіў польскі еўрадэпутат.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках