25 красавiка 2024, Чацвер, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікаў «Гомсельмашу» адпраўляюць на вакацыі

13
Работнікаў «Гомсельмашу» адпраўляюць на вакацыі

У дадатак да майскіх святаў, рабочых адпраўляюць «гуляць» яшчэ на шэсць дзён у траўні праз адсутнасць працы.

Пра гэта напісаў чытач charter97.org Аляксандр з Гомеля.

«16 і 30 траўня мы павінны былі адпрацоўваць за студзень, бо 2, 5 і 6 студзеня гулялі. Але ў выніку замест гэтага ў траўні мы гуляем 6 дзён з аплатай 2/3 тарыфу», - піша ён.

У загадзе «Гомсельмашу» гаворыцца аб выдачы «адпачынку з ініцыятывы наймальніка ў траўні 2015 года», дзе адзначана, што працаўнікам ААТ «Гомсельмаш» «з іх згоды» будзе дадзены «адпачынак з частковым захаваннем заробку» 8, 15, 16, 22 , 29 і 30 траўня.

Нагадаем, крызіс на найбуйнейшым у Беларусі прадпрыемстве сельскагаспадарчага машынабудавання доўжыцца ўжо год. Надоечы была агучаная сума запазычанасці прадпрыемства - 5.1 трыльёнаў рублёў, а некалькі дзён таму "Гомсельмаш» афіцыйна перайшоў на трохдзёнку.

Такая сітуацыя не толькі на «Гомсельмашы». На прэзідыуме Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці было агучана, што на прамысловых прадпрыемствах Беларусі колькасць працоўных паменшылася больш чым на 10 тысяч чалавек. Больш за ўсё супрацоўнікаў страцілі такія прамысловыя гіганты, як ЗАТ «Атлант», ААТ «МАЗ», ААТ «Мінскі маторны завод» і ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік». Усяго прайшлі праверкі ў 173 арганізацыях і было выяўлена 1184 парушэння заканадаўства аб працы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках