25 красавiка 2024, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арбітальная станцыя NASA зрабіла здымак перасоўнага марсахода

3

Аўтаматычная міжпланетная станцыя MRO сфатаграфавала марсіянскую даліну, па якой падарожнічае ровер Curiosity.

Аб гэтым паведамляецца на сайце NASA, піша Lenta.ru.

Выява атрыманая 8 красавіка 2015 пры дапамозе прылады HiRISE (Imaging Science Experiment), калі Curiosity праходзіў праз даліну на ніжнім схіле гары Эоліда. На здымку з арбітальнага апарата бачны сам марсаход - тут яго становішча адзначана сінім прастакутнікам.

HiRISE - адзін з шасці асноўных інструментаў, устаноўленых на арбітальны марсіянскі апарат MRO, які быў запушчаны да Марса ў 2005 годзе. У 2008-м яго асноўная місія скончылася, але NASA прадоўжыла працу зонда. Акрамя здымання паверхні планеты, апарат удзельнічае ў перадачы сігналаў на Зямлю з марсахода.

Марсіянскі ровер NASA Curiosity адправіўся да Чырвонай планеты 26 лістапада 2011 пры дапамозе ракеты-носьбіта Atlas V 541 з касмадрома на мысе Канаверал у Фларыдзе. Пасадка на планету адбылася 6 жніўня 2012 года ў раёне кратэра Гейла. Гэта трэці марсаход, запушчаны NASA у рамках праграмы Mars Science Laboratory. З больш як 40 зондаў, які ляцеў да Марса, менш за палову здолелі паспяхова закончыць свае місіі. Цяпер на паверхні Марса функцыянуюць два роверы - Curiosity і Opportunity.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках