25 красавiка 2024, Чацвер, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея патрабуе адкласці пагадненне паміж Украінай і ЕЗ на год

15
Расея патрабуе адкласці пагадненне паміж Украінай і ЕЗ на год
Фота: AP

Расея прыкладае намаганні, каб максімальна адтэрмінаваць пачатак часовага Выкарыстання Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўразвязам.

Пра гэта ў інтэрв'ю ZN.ua заявіў сталы прадстаўнік Украіны пры Еўрапейскім Звязе Канстанцін Елісееў.

Ён паведаміў, што 21 красавіка закончыліся трохбаковыя тэхнічныя кансультацыі аб імплементацыі Канвенцыі ў частцы ЗСГ, падчас якіх абмяркоўваліся "ўстурбаванасць" расейскага боку што да гэтай самай імплементацыі.

"Што цікава, расейскі бок прапанаваў яшчэ на год падоўжыць перыяд мараторыя на часовае выкарыстанне Пагаднення ў частцы ЗСГ і перанесці яго пачатак на 1 студзень 2017", - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, гэта выклікала саркастычную ўсмешку у нашых еўрапейскіх калег. І мне прыемна, што мой калега Ян Тамбінскі пацвердзіў прынцыповую пазіцыю еўрапейскага боку, якая супадае з нашай, што да трохбаковых кансультацый з расейскім бокам. Яна грунтуецца на двух "не" і адным "так". Першае "не" - ніякім чынам не можа ісці гаворка аб далейшым прадаўжэнні адтэрміноўкі пачатку часовага выкарыстання Пагаднення ў частцы ЗСГ. Другое "не" - ніякіх новых перамоў ці зменаў якіх-небудзь змяненняў у тэкст Пагаднення.

Тут з боку ЕЗ у нас ёсць вялікая падтрымка: на сёння ўжо 14 чальцоў ЕЗ цалкам ратыфікавалі Пагадненне і паведамілі пра гэта сакратарыяту Еўрапейскай Рады. "Так" тычыцца нашай гатоўнасці абмеркаваць у канструктыўным духу ў трохбаковым фармаце тыя "гнуткія моманты", якія ёсць у цяперашнім тэксце Пагаднення", - расказаў дыпламат.

Менавіта зыходзячы з гэтых меркаванняў, з ягоных слоў, бакі правялі гэтыя тэхнічныя кансультацыі.

"Яшчэ раз падкрэслю: мы ніколі не дазволім, каб расейскі бок атрымаў права вета на правядзенне ўнутраных рэформаў ва Украіне. Чаму я так кажу? Таму што аналіз расейскіх прапаноў што ЗСГ Украіны з ЕЗ сведчыць аб тым, што дэ факта Расея хоча атрымаць права вета на правядзенне рэформаў ва Украіне. Бо добра вядома, што Пагадненне аб асацыяцыі - гэта дарожная карта нашых рэформаў", - адзначыў Елісееў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках