28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпетытар перамог у судзе Інстытут кантролю ведаў

7
Рэпетытар перамог у судзе Інстытут кантролю ведаў
Фота: НАДЗЕЯ БЕЛАХВОСЦІК

Аляксея Васілеўскага абвінавачвалі ў парушэнні аўтарскага права на рэпетыцыйныя тэсты.

Гэтым разам правату выкладчыка фізікі пацвердзіў гарадскі суд Менску. Да гэтага справу супраць яго спыніў суд Фрунзенскага раёна, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Нагадаем, уся гісторыя пачалася яшчэ зімой, калі Аляксей Васілеўскі на сваім сайце размясціў адказы аднаго з варыянтаў рэпетыцыйнага тэставання. Як вядома, выносіць самі тэсты з аўдыторыі нельга, апублікаваць іх таксама. Але настаўнік выклаў толькі свае адказы. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, які праводзіць у Беларусі і рэпетыцыйнае, і цэнтралізаванае тэставанне, падаў на яго ў суд і намагаў на тым, што Васілеўскі парушыў аўтарскія правы інстытута. Бо РІКВ належаць выключныя правы на ўсе тэсты.

У раённым судзе рэпетытар здолеў давесці сваю правату. Але РІКВ падаў скаргу ў гарадскі суд, дзе сёння прайшло пасяджэнне. Прадстаўнікі інстытута зноў намагалі на тым, што Васілеўскаму тэставыя матэрыялы не перадавалі, а значыць, і рабіць свае адказы, тым больш, выкладваць іх у свабодны доступ без дазволу праваўладальніка ён не меў права. Да таго ж, на думку адваката РІКВ, Васілеўскі паказаў матэматычныя формулы, на якія ў РІКВ таксама ёсць аўтарскія правы.

Яшчэ адзін папрок у адрас рэпетытара прагучаў так:

- Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў нясе фінансавыя выдаткі на правядзенне рэпетыцыйнага тэставання ва ўсёй краіне. І дзеянні Васілеўскага чыняць наўпроставую шкоду нашым інтарэсам. Калі ў перыяд правядзення РТ размяшчаюцца адказы нашых тэстаў, у якіх утрымліваюцца фрагменты, а часам і ўсе ўмовы тэстаў, кантынгент ахвотных узяць удзел у РТ значна скарачаецца. Гэта можа прывесці да таго, што сама працэдура РТ можа стаць нерэнтабельнай і тады мы яе фактычна закрыем. А да 80% даходаў ад правядзення рэпетыцыйнага тэставання ідзе на правядзенне ЦТ, якое павінна прайсці ў кароткія тэрміны на высокім і якасным узроўні.

Аляксей Васілеўскі адказаў на ўсе папрокі.

- Тое, што РІКВ мае аўтарскія правы на формулы, гэта нонсэнс. Матэматыка - міжнародная мова, аўтарскія правы на тэарэму Піфагора або тэарэму косінус нікому не належаць. А развязанне матэматычнай задачы - не творчы працэс, яго вынік будзе аднолькавы ў сотняў і тысяч настаўнікаў.

РІКВ мяне ўвесь час папракае ў тым, што я перашкаджаю ім зарабляць грошы. А я развязанні выкладваю абсалютна бязвыплатна, каб хлопцы з глыбінкі, для якіх ездзіць на РТ за 200-300 кіламетраў у абласны горад дорага, маглі нейкім чынам падрыхтавацца да тэставання.

У выніку гарадскі суд пакінуў у дзеянні пастанову раённага суда аб невінаватасці Аляксея Васілеўскага. Які, дарэчы, далей выкладае адказы рэпетыцыйных тэстаў у сябе на сайце.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках