24 красавiка 2024, Серада, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ стаў аднаасобным лідарам футбольнага чэмпіянату

3
БАТЭ стаў аднаасобным лідарам футбольнага чэмпіянату

У выніку першага дня трэцяга тура футбольнага чэмпіянату краіны БАТЭ аднаасобна ўзначаліў табліцу.

Барысаўцы атрымалі трэцюю перамогу запар, а колішнія лідары дынамаўцы Берасця пацярпелі паразу, піша БелаПАН.

Вынікі матчаў, праведзеных 25 красавіка: БАТЭ - "Гомель" - 2:0 (Стасевіч, 57, Радзівонаў, 75), "Граніт" - "Дынама" Бр - 1:0 (Луцэвіч, 8), "Шахцёр" - "Дынама "Мн - 0:0," Нёман" - "Белшына"- 1:3 (Бомбель, 89, з пэнальці - Багуноў, 11, Анюкевіч, 58, у сваю браму, Ражок, 64), "Мінск" - "Слуцк" - 2:0 (Хвашчынскі, 22, Русак, 52).

У нядзелю згуляюць "Віцебск" і "Нафтан", у панядзелак - "Тарпеда-БелАЗ" - "Славія".

Становішча камандаў: БАТЭ - 9 балаў (3 гульні; розніца галоў 5-0), "Дынама" Бр - 6 (3; 4-2), "Шахцёр" - 5 (3; 3-1), "Граніт" - 5 (3; 2-1), "Белшына" - 4 (3; 4-4), "Гомель" - 4 (3; 2-2), "Мінск" - 3 (3; 2-1), "Віцебск" - 2 (2; 2-2), "Нёман" - 2 (3; 2-4), "Дынама" Мн - 2 (3; 1-3), "Нафтан" - 2 (2; 0-0), "Славія" - 1 (2; 1-2), "Тарпеда-БелАЗ" - 1 (2; 2-4), "Слуцк" - 1 (3; 1-5).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках