19 красавiка 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная каманда Калумбіі стала трохразовым чэмпіёнам свету ў футзале

1
Нацыянальная каманда Калумбіі стала трохразовым чэмпіёнам свету ў футзале
ФОТА: БЕЛТА

Вызначальны матч XI чэмпіянату свету прайшоў увечары 25 красавіка на пляцоўцы «Мінск-Арэны».

Каманда Калумбіі ў фінале падолела каманду Парагвая з лікам 4:0. На 5-й хвіліне сустрэчы лік распачаў Каміла Гомэс, праз 12 хвілін вынік падвоіў Хорхэ Куэрво, а за 25 сэкундаў да перапынку трэці гол у браму парагвайскай каманды забіў Дыега Абрыль. За 5 хвілін да заканчэння гульні Дымас Алехандра забіў чацвёрты гол, паведамляе БелТА.

Гэты матч стаў паўторам фіналу мінулага сусветнага першынства, у якім калумбійцы ў 2011 годзе ў сябе на радзіме распляжылі каманду Парагвая з лікам 8:2.

Калумбія здагнала Парагвай у колькасці чэмпіёнскіх тытулаў - цяпер у камандаў іх па тры. Раней Калумбія здабывала сусветнае першынство ў 2000 і 2011 гадах. Акрамя таго, двойчы станавіліся ўладальнікамі срэбра (1994, 2003) і аднаго разу бронзы (2007).

Каманда Парагвая тройчы станавілася чэмпіёнам планеты (1988, 2003, 2007), чатыры разы здабывала срэбра (1982, 1991, 2011, 2015) і аднойчы была бронзавым прызёрам (1985).

У сустрэчы за трэцяе месца каманда Аргентыны ўпэўнена падужала каманду Бэльгіі - 7:1.

Цяпер у спісе здабыткаў Аргентыны адзін чэмпіёнскі тытул (1994), адно срэбра (2007) і тры бронзавыя медалі (2000, 2011, 2015). Каманда Бэльгіі ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў квартэт наймацнейшых суполак планеты.

Найлепшымі бамбардзірамі цяперашняга турніру сталі парагваец Дарыё Эрэра і ўругваец Марсіё Сэбасцьян, якія забілі па 10 галоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках