20 красавiка 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Эстоніі: Санкцыі супраць Расеі будуць падоўжаныя

Прэм'ер Эстоніі: Санкцыі супраць Расеі будуць падоўжаныя
ФОТА: DELFI

Прэм'ер-міністр Эстоніі Тааві Рыйвас мяркуе, што антырасейскія санкцыі ЕЗ не толькі не скасуюць, але і ўзмоцняць.

Гэта адбудзецца, на ягоную думку, праз тое, што да чэрвеня менскія дамоўленасці цалкам выкананыя не будуць, паведамляе "Інтэрфакс".

"Я не падзяляю песімізм наконт адзінства Еўрапейскага Звязу. Санкцыі, безумоўна, будуць падоўжаныя. На жаль, я не бачу магчымасці, каб Менск-2 да чэрвеня быў цалкам выкананы. Калі гэтага не адбудзецца, санкцыі будуць падоўжаныя", - сказаў Тааві Рыйвас на прысвечанай тэме Украіны панэльнай дыскусіі, якая праходзіць у Таліне канферэнцыі імя Ленарта Мэры.

"Пры патрэбе санкцыі трэба будзе яшчэ ўзмацніць", - адзначыў прэм'ер.

На ягоную думку, "ясна, што санкцыі дзейнічаюць". "Я б сцвярджаў, што Расея можа праз год-паўтары спарахнець пад іх уздзеяннем" - сказаў прэм'ер. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "сама Расея не адступіць і гатовая шмат чым ахвяраваць".

Украіне варта паказаць, са слоў Рыйваса, што "абраны ёю шлях слушны". "Украіна павінна прадоўжыць правядзенне рэформаў, і мы павінны рашуча патрабаваць працягу рэформаў", - сказаў прэм'ер.

"Для іх гэта вайна за свабоду. Наяўнасць такой матывацыі шмат значыць", - уважае ён. "Калі Украіна ўпадзе, гэта дасць Расеі падставы для далейшых дзеянняў. Гэтага мы дапусціць не можам", - падкрэсліў Рыйвас.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках