26 красавiка 2024, Пятніца, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абрынулася шахта «Беларуськалія»: ёсць загінулы

4
Абрынулася шахта «Беларуськалія»: ёсць загінулы

У шахце «Беларуськалія» адбылося абсыпанне пароды, адзін праходчык загінуў, другі з траўмамі ў лякарні.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Менскай абласной управе МНС.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу.

«25 красавіка 2015 года а 15:38 паступіла паведамленне аб абсыпанні пароды пры правядзенні работ замены арак на адзнацы -264 мэтры ў шахце прамысловай пляцоўкі першага рудакіраўніцтва ААТ «Беларуськалій» у Салігорскім раёне Менскай вобласці. У выніку былі траўмаваныя праходчыкі горнапраходнага сэктара №1 ААТ «Трэст«Шахтаспецбуд» грамадзянін 1978 года нараджэння, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы, і грамадзянін 1970 года нараджэння, які з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны», - гаворыцца ў паведамленні.

Прычыны абсыпання высвятляюцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках