19 красавiка 2024, Пятніца, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Эверэсце падчас сходу лавіны загінулі 65 альпіністаў

На Эверэсце падчас сходу лавіны загінулі 65 альпіністаў
Фотa: Azim Afif

Больш за тысячу чалавек чакаюць эвакуацыі.

Лавіна абрынулася на Эверэст, пахаваўшы частку базавага лагера альпіністаў, якія рыхтаваліся да ўзыходжання каля асноўнай трасы на вяршыню ў разгар сезону яе заваявання.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал CNN IBN.

Паводле зветак прэзідэнта Асацыяцыі альпінізму Непала Анг Чэрынга, больш за 60 чалавек таксама атрымалі раны і будуць адпраўленыя ўніз найперш, 22 з іх ужо адпраўленыя першым рэйсам гелікоптэра.

Лавіна абрынулася на Эверэст, пахаваўшы частку базавага лагера альпіністаў, якія рыхтаваліся да ўзыходжання каля асноўнай трасы на вяршыню ў разгар сезону яе заваявання. Паводле ацэнак міністэрства турызму Непала, больш як 1 тысяча альпіністаў, якія знаходзіліся ў момант пачатку землятрусу на Эверэсце, прыкладна 400 замежнікаў. Частка з альпіністаў ужо пачала ўзыходжанне і была заспетая лавінамі ў лагерах, яны знаходзяцца ў бяспецы, але праз пашкоджанні маршруту не могуць спусціцца самастойна і таксама чакаюць эвакуацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках