25 красавiка 2024, Чацвер, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ваўкі» Пуціна прыехалі на Курган Славы

59
«Ваўкі» Пуціна прыехалі на Курган Славы

Калона расейскіх байкераў прыбыла на Курган Славы ў межах мотапраезда «Дарогі перамогі».

На месцы іх сустрэлі яшчэ каля 30 беларускіх матацыклістаў, піша БелаПАН.

У сярэдзіне красавіка чальцы расейскага байкерскага клуба «Начныя ваўкі», з якім сябруе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, абвясцілі аб правядзенні з 25 красавіка па 9 траўня мотапраезд у гонар 70-годдзя перамогі над фашызмам з Масквы ў Бэрлін праз Менск, Берасце, Вроцлаў, Брно , Браціславу, Вену, Прагу, Мюнхен ды іншыя еўрапейскія гарады. Лідар клуба Аляксандр Залдастанаў з'яўляецца ініцыятарам руху «Антимайдан» і ўваходзіць у лік грамадзян РФ, якія трапілі ў спіс неўязных у краіны ЕЗ.

Нагадаем, сёння ноччу беларускія актывісты правялі перфоманс ля Кургана Славы, прысвечаны візіту «Начных ваўкоў». Танкі, якія стаяць на пляцоўцы каля яго, упрыгожылі сіне-жоўтым і бел-чырвона-белымі сцягамі.

Планы расейскіх байкераў выклікалі негатыўную рэакцыю ў краінах, якія яны маюць намер наведаць у межах акцыі.

24 красавіка МЗС Польшчы перадаў у амбасаду Расеі ў Варшаве ноту, у якой адмовіў групе расейскіх матацыклістаў ва ўездзе на польскую тэрыторыю, паведамляе інтэрнэт-выданне.

У Беларусь калона расейскіх байкераў прыбыла вечарам 25 красавіка. У іх планах - наведванне Кургана Славы, Хатыні ды Берасцейскай крэпасці.

26 красавіка паступілі паведамленні, што частка байкераў, у тым ліку з «Начных ваўкоў», бесперашкодна патрапіла на тэрыторыю Польшчы і ўжо пабывала на могілках савецкіх салдат у Браневе.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках