23 красавiка 2024, aўторак, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пра захоп Крыму: Расея пойдзе да канца

82
Пуцін пра захоп Крыму: Расея пойдзе да канца

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея пойдзе да канца дзеля сваіх інтарэсаў.

Аб гэтым кіраўнік РФ сказаў у фільме "Прэзідэнт", паведамляе УНІАН.

Уладзімір Пуцін заявіў, што ў сітуацыі з анэксіяй Крыму Расеяй усё было зроблена правільна, і што ён ні аб чым не шкадуе.

Паводле ягоных слоў, ён зразумеў, чаго хацелі крымчукі.

"Я ім казаў, што гэта для нас жыццёва важнае пытанне - людзі. Я не ведаю, якія вы будзеце абараняць інтарэсы, але мы, абараняючы нашы, пойдзем да канца. І гэта надзвычай важная рэч", - сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што Расея хацела абараніць тых, хто нібыта баіцца "бандэраўцаў" ва ўкраінскай уладзе.

"Не таму, што мы хочам нешта ўкусіць, ўрваць. І нават не таму, што Крым мае стратэгічнае значэнне ў Прычарнамор'і. А таму, што гэта элемент гістарычнай справядлівасці. Мяркую, што мы зрабілі правільна, і я ні пра што не шкадую", - дадаў прэзідэнт.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках