24 красавiка 2024, Серада, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Бурундзі: паліцыя страляла ў дэманстрантаў

Пратэсты ў Бурундзі: паліцыя страляла ў дэманстрантаў

Прынамсі адзін чалавек забіты ў сутыкненнях дэманстрантаў з паліцыяй у сталіцы Бурундзі Бужумбура.

Удзельнікі акцыі пратэсту абвінавацілі ўрад у канстытуцыйным перавароце пасля абрання прэзідэнта П'ера Нкурунзізы на трэці тэрмін, паведамляе BBC.

Паліцыя ўжыла да дэманстрантаў слёзатачывы газ і адкрыла па іх стральбу. Мноства людзей былі параненыя, многія затрыманыя.

Паліцыя ўварвалася ў памяшканне апазіцыйнай радыёстанцыі ды прыстрашыла зачыніць яе, калі журналісты не спыняць прамую трансляцыю аб масавых пратэстах.

П'ер Нкурунзіза - прэзідэнт Бурундзі з 26 жніўня 2005 года, лідар партыі Нацыянальны кангрэс за абарону дэмакратыі, першапачаткова паўстанцкай групоўкі хуту, якая ператварылася ў партыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках