24 красавiка 2024, Серада, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры назвалі «Барселону» фаварытам Лігі чэмпіёнаў

Букмекеры назвалі «Барселону» фаварытам Лігі чэмпіёнаў
Фотa: Reuters

Букмекерскія канторы мяркуюць, што «Барселона» будзе фаварытам у гэтым розыгрышы Лігі чэмпіёнаў.

Каэфіцыенты на перамогу каманды ў турніры вар'іруюцца ад 2.62 да 2.90. Другім прэтэндэнтам на трафей з'яўляецца іншы іспанскі клуб - «Рэал», каэфіцыент на перамогу якога складае 3.0, піша Lenta.ru.

На трэцім і чацвёртым месцах паводле шанцаў знаходзяцца «Баварыя» і «Ювентус» адпаведна. На перамогу немцаў у Лізе чэмпіёнаў можна паставіць з каэфіцыентам 3.50, а турынцаў каля - 9.0.

Першыя паўфінальныя матчы («Барселона» - «Баварыя», «Ювентус» - «Рэал») пройдуць 5 і 6 мая, у адказ - 12 і 13 траўня. «Барселона» і «Ювентус» стартавыя паядынкі правядуць дома. Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 6 чэрвеня ў Бэрліне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках