29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрацыя хакея назвала найлепшых беларускіх гульцоў

Федэрацыя хакея назвала найлепшых беларускіх гульцоў

Федэрацыя хакея Беларусі падводзіць вынікі нацыянальнай экстралігі.

Найлепшымі гульцамі 23-га чэмпіянату Беларусі сталі брамнік Максім Малюцін ("Шахцёр", Салігорск), абаронца Андрэй Коршунаў ("Нёман", Гародня), нападнік Віктар Андрушчанка ("Шахцёр"). Найлепшым бамбардзірам стаў Якуб Чэрны (ХК "Юнацтва-Мінск"), найлепшым маладым гульцом - Крысціян Хенкель (ХК "Юнацтва-Мінск").

Найлепшым арбітрам стаў Максім Сідарэнка. Прыза найлепшай арэны чэмпіянату Беларусі атрымала МКСРК "Чыжоўка-Арэна".

Найлепшы трэнер сезона будзе вызначаны пасля заканчэння чэмпіянату свету ў Чэхіі. Сусветны форум пройдзе з 1 да 17 траўня ў Празе і Астраве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках