20 красавiка 2024, Субота, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрыка Магерыні скасавала ўдзел у саміце ЕЗ-Украіна

5
Федэрыка Магерыні скасавала ўдзел у саміце ЕЗ-Украіна

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі не паедзе на саміт ЕЗ-Украіна, які адбудзецца 27 красавіка ў Кіеве, праз дамоўленасці з Генсекам ААН.

Пра гэта гаворыцца ў яе камюніке, распаўсюджаным у нядзелю, 26 красавіка, піша "Корреспондент".

Федэрыка Магерыні папрасіла прабачэння ў міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна ў сувязі з немагчымасцю ейнага ўдзелу ў саміце. Дыпламаты абмеркавалі працэс рэформаў, а таксама сітуацыю ва ўсходняй Украіне.

"Я выказала свае самыя шчырыя прабачэнні міністру, што не змагу далучыцца да старшыні Еўрапейскай Рады Дональда Туска і старшыні Еўрапейскай камісіі Жан-Клода Юнкера на саміце ў сувязі з абавязкамі сустрэчы з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам на даручэнне спецыяльнай Еўрапейскай Рады ад 23 красавіка , - гаворыцца ў паведамленні. - Я падкрэсліла сваю цвёрдую прыхільнасць працягу шчыльнага супрацоўніцтва з Украінай у імя стабільнасці і росквіту краіны".

Нагадаем, раней прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што ў Еўразвязе на сёння і ў найбліжэйшай будучыні немагчыма дасягнуць пастановы аб разгортванні на ўсходзе Украіны міратворчай місіі ЕЗ. Пытанне аб увядзенні міратворцаў будзе адным з галоўных пытанняў на саміце, адзначыў прэзідэнт Еўрапейскай рады.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках