25 красавiка 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхару Баранавічаў, які прыехаў з Украіны, дазволілі пакінуць Беларусь

1
Жыхару Баранавічаў, які прыехаў з Украіны, дазволілі пакінуць Беларусь

Баранавіцкаму актывісту Змітру Палойку нарэшце дазволена выязджаць з Беларусі.

Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка начальніка Баранавіцкага гарадскога аддзела ўправы КДБ Берасцейскай вобласці, які грамадскі актывіст атрымаў 25 красавіка поштай, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Прадстаўнік праваахоўных органаў паведаміў, што з Змітра Палойкі здымаюцца часовыя абмежаванні на выезд з краіны, накладзеныя пастановай начальніка УКДБ Берасцейскай вобласці 18 снежня 2014 года.

Нагадаем, што пасля прыезду з Украіны на Змітра Палойку быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства і ён быў асуджаны гарадскім судом да 10 дзён арышту. Адначасова міліцыя дапытвала ўсю радзіну маладзёна і забараніла сваякам пакідаць Баранавічы.

Такія дзеянні тлумачыліся тым, што другое паўгоддзе 2014 года Зміцер Палойка жыў ва Украіне. Ягонае прозвішча ды імя былі ў выкладзеных у інтэрнэт спісах батальёна "Данбас", які быў ударнай сілай у антытэрарыстычнай аперацыі, што праводзіцца Украінай на ўсходзе краіны.

Праваабаронцы адзначаюць, што актывіст быў пад моцным ціскам супрацоўнікаў КДБ, якія высвятлялі абставіны ягонага знаходжання ва Украіне і прычыны з'яўлення ягонага прозвішча ў спісе ўкраінскага батальёна "Данбас".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках