28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уткін: Кучук - прафесійны здраднік

6
Уткін: Кучук - прафесійны здраднік

Вядомы каментатар НТВ-Плюс Васіль Уткін падзяліўся меркаваннем аб наступствах працы беларускага спецыяліста ў маскоўскім «Лакаматыве».

Пра гэта піша «Советский спорт».

- Васіль, вы тут неяк напісалі, што існыя праблемы «Локо» - гэта следства працы Кучука. Можаце патлумачыць, якім чынам папярэдняя праца Кучука ўплывае на цяперашнюю гульню «Локо»? У які момант уключаецца гэта кучукоўская спадчына і ператварае «Локо» ў абсалютна бездапаможную каманду?

- Ягоны выбар быў памылкай. Ягонае звальненне пасля першых тураў скомкала сезон, прымусіла шукаць тэрміновае стрэсавае развязанне. Вось так і паўплывала. Я ж кажу - прафесійны здраднік, - напісаў Уткін у канферэнцыі.

Нагадаем, Кучук быў адхілены ад працы на пасадзе галоўнага трэнера клуба яшчэ 15 верасня пасля серыі няўдалых вынікаў, аднак кантракт з ім скасаваны не быў. Толькі сёння маскоўскі клуб абвясціў аб скасаванні дамовы з беларускім спецыялістам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках