19 красавiка 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйное ДТЗ у цэнтры Менска: сутыкнуліся чатыры аўтамабілі

2

Сёння а 08:45 у раёне плошчы Багушэвіча, адбылася масавая аварыя.

У шчыльным струмені на вуліцы Клары Цэткін сутыкнуліся BMW, Mercedes, Renault і грузавы МАЗ. ДАІ прыбыло на месца здарэння. Рух у ранішні час пік праз плошчу сур'ёзна абцяжараны. Як паведамляюць відавочцы, аварыя адбылася праз няўдалае перастраенне кіроўцы аўтамабіля BMW. Пацярпелых няма.

Як паведаміў onliner.by відавочца ДТЗ, кіроўца аўтамабіля BMW рухаўся ў бок плошчы Мяснікова і стаў перамяшчацца з крайняй левай паласы ў другую і сутыкнуўся там з Mercedes A-Class. Ад удару BMW адкінула ў грузавы МАЗ, які знаходзіўся ў першай паласе.

Сам кіроўца BMW растлумачыў, што сапраўды перастройваўся, аднак у той час паток затармазіў, і ў другой паласе ён урэзаўся ў заднюю частку Mercedes. Ад удару BMW павяло правей у МАЗ. Удар прыйшоўся збоку ў раёне задняга кола грузавіка.

А Mercedes ад удару прасунуўся наперад і трохі ўдарыў Renault перад сабой. У французскага аўтамабіля лёгкія пашкоджанні задняга бампера.

Цяпер рух па вуліцы Клары Цэткін сур'ёзна абцяжараны. У ранішні час пік транспартны паток быў дастаткова ажыўлены, а цяпер праз аварыю фактычна заблакаваны рух па дзвюх палосах. На месца прыбылі інспектары ДАІ. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках