19 красавiка 2024, Пятніца, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жан-Клод Юнкер: Украіна - яшчэ не сябра ЕЗ, але яна належыць да еўрапейскай сям'і

Жан-Клод Юнкер: Украіна - яшчэ не сябра ЕЗ, але яна належыць да еўрапейскай сям'і
Жан-Клод Юнкер
ФОТА: AP

Украіна яшчэ не з'яўляецца сябрам Еўрапейскага Звязу, аднак ні ў каго няма сумневу, што яна належыць да еўрапейскай сям'і.

Пра гэта сказаў прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер падчас пленарнага пасяджэння саміту Украіна-ЕЗ у Кіеве, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Украіна яшчэ не з'яўляецца чальцом ЕЗ, але яна - родная ў нашай еўрапейскай сям'і", - сказаў ён.

"Мы разумеем жаданне Украіны стаць сябрам ЕЗ, таму мы тут", - падкрэсліў Юнкер.

Ён выказаў надзею, што Украіна ў будучыні толькі ўмацуе свае пазіцыі ў Еўропе, бо перад Украінай і ЕЗ яшчэ нямала агульных задач.

Пры гэтым кіраўнік Еўракамісіі адзначыў складанасць таго шляху, які ляжыць перад Украінай, і падкрэсліў патрэбу рэформаў.

"Рэформы, якія адбываюцца цяпер ва Украіне, патрабуюць шмат мужнасці ад урада і грамадзян. Грамадзяне атрымаюць выгаду ад рэформаў, але гэта складаны і балючы працэс", - сказаў Юнкер.

Варта адзначыць, што, як сказаў сам старшыня Еўракамісіі, гэта ягоны першы візіт на пасадзе ва Украіну, але не першы візіт агулам - ён ужо наведваў Украіну ў 1998 годзе падчас саміту Украіна-ЕЗ, калі прэзідэнтам быў Леанід Кучма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках