24 красавiка 2024, Серада, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка гатовы падаць заяўку аб уступленні ў ЕЗ праз пяць гадоў

Парашэнка гатовы падаць заяўку аб уступленні ў ЕЗ праз пяць гадоў
ФОТА: REUTERS

Украіна можа стаць у будучыні сябрам ЕЗ пры ўмове выканання ўсіх крытэрыяў для ўступлення.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, адкрываючы пленарнае пасяджэнне саміту Украіна-ЕЗ у Кіеве, падчас якога будуць абмяркоўвацца працэс рэформаў ва Украіне і галіновае супрацоўніцтва, паведамляе УНИАН.

З ягоных слоў, стратэгічным арыенцірам пераўтварэнняў у дзяржаве з'яўляецца сяброўства ў ЕЗ.

«І мы амбіцыйныя ў сваіх планах і веры, і менавіта таму дэкларуем, што праз 5 гадоў мы павінны забяспечыць эфектыўную імплементацыю Пагаднення аб асацыяцыі і дасягнуць умоў, неабходных для таго, каб падаваць заяўку на сяброўства ў ЕЗ», - сказаў прэзідэнт Украіны.

Пятро Парашэнка падкрэсліў, што еўрапейская будучыня Украіны ў першую чаргу залежыць ад нас саміх. «Я заклікаю Еўразвяз, падтрымліваючы еўраінтэграцыйныя памкненні ўкраінскага народа, прызнаць, што Украіна, як любая іншая еўрапейская дзяржава, якая паважае і гатова абараняць агульныя каштоўнасці, можа ў будучыні стаць сябрам ЕЗ. Вядома, пры ўмове дасягнення патрэбных крытэраў», - сказаў ён.

Пятро Парашэнка падкрэсліў, што цяперашні саміт праходзіць у новай Украіне, і гэта першы саміт пасля падпісання Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках