24 красавiка 2024, Серада, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Opera Mini блакуе Хартыю'97?

118
Opera Mini блакуе Хартыю'97?

Нашы чытачы паведамляюць пра праблемы з доступам да сайта са смартфонаў пры выкарыстанні браўзэра Opera Mini.

Цяжкасці з доступам з'явіліся некалькі гадзін таму. На рэдакцыйны адрас і ў сацсетках наведвальнікі сталі паведамляць пра тое, што беларускія мабільныя аператары заблакавалі наш сайт. Большасць карыстальнікаў згадвалі браўзэр Opera.

«Сёння я сутыкнуўся з блакаваннем Вашага сайта ў аператара velcom, пра што і хацеў паведаміць. Праз Opera немагчыма зайсці на старонку, у Google Chrome пакуль усё нармальна», - напісаў чытач.

«Сёння зайсці на Хартыю і Партызан са смартфона праз Оперу немагчыма, піша, што заблакавана аператарам Лайф», - пацвярджае іншы карыстальнік.

Мы звярнуліся ў прэс-службу мабільнага аператара МТС з просьбай удакладніць, на якой падставе ўключана блакіроўка.

«Справа ў тым, што мы проста даем выхад у інтэрнэт, і калі ў людзей праз іншыя браўзэры выхад у інтэрнэт ёсць, значыць, вам неабходна адрасаваць вашае пытанне распрацоўнікам Оперы-Турба. З нашага боку праблем няма», - сказала аператар МТС-Беларусь.

У прэс-службе кампаніі Opera не змаглі патлумачыць магчымую прычыну фільтрацыі і папрасілі даць больш інфармацыі.

«Распавядзіце, калі ласка, у чым менавіта праблема (які сайт, праз якога правайдэра не адчыняецца, з якой краіне і горадзе, з якога браўзэра Опера, якая аперацыйная сістэма і г.д.)», - адказалі ў тэхпадтрымцы кампаніі Opera.

Звяртаемся да нашых чытачоў, паведаміце ў каментарах, ці ёсць доступ да сайта праз браўзэр Opera Mini або Opera з турбарэжымам, якім аператарам вы карыстаецеся і якую аперацыйную сістэму выкарыстоўваеце.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках