25 красавiка 2024, Чацвер, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу супраць паплечніка Нямцова спынілі паводле амністыі

Справу супраць паплечніка Нямцова спынілі паводле амністыі
Ілля Яшын

Яраслаўскі суд спыніў крымінальную справу ў дачыненні да сябра палітрады РПР-ПАРНАС Іллі Яшына ў сувязі з амністыяй, прымеркаванай да 70-годдзя перамогі.

Пра гэта актывіст расейскай апазіцыі напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Справа была звязаная з інцыдэнтам, які адбыўся ў лістападзе мінулага года ў кавярні ў цэнтры Яраслаўля, калі Ілля Яшын нібыта пабіўся з памочнікам сенатара ад Яраслаўскай вобласці Дзмітрыем Сакаловым.

«Нарэшце скончылася эпапея з маім крымінальным пераследам, - піша апазіцыянер. - Суд закрыў справу, так і не давёўшы яе да прысуду, у сувязі з прынятай Дзярждумай амністыяй.

Нагадаю перадгісторыю. Яраслаўскі нашыст Дзмітрый Сакалоў у канцы лістапада 2014 года напаў на мяне ў мясцовым бары: падышоўшы са спіны, ён стукнуў мяне кулаком па галаве. Прэсе ён пазней тлумачыў, што быў незадаволены маімі выказваннямі ў адрас Пуціна. Я адказаў яму ўдарам па твары, і нашыст супакоіўся. Пасля інцыдэнту Сакалоў пабег у траўмапункт, аформіў медыцынскую даведку і дамогся распачынання супраць мяне крымінальнай справы паводле артыкула 115 КК РФ (лёгкія цялесныя пашкоджанні).

Суд доўжыўся некалькі месяцаў: былі дапытаныя сведкі, прызначаная судова-медыцынская экспэртыза, заслуханыя экспэрты, вывучаныя запісы камер назірання. Бліжэйшым часам суддзя планавала вынесці прысуд».

Пастанова аб амністыі ўвайшла ў дзеянне ў мінулую пятніцу. Паводле папярэдніх ацэнак, яна можа закрануць да 60 тысяч асуджаных да пазбаўлення волі расейцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках