25 красавiка 2024, Чацвер, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Кубараў: БАТЭ ўмее выціскаць балы з нічога

Алег Кубараў: БАТЭ ўмее выціскаць балы з нічога
ФОТА: ZIMBRU.MD

Вядомы беларускі футбольны спецыяліст не ўважае залатую інтрыгу чэмпіянату Беларусі за страчаную.

Пра гэта Алег Кубараў заявіў у інтэрв'ю "Прессболу".

- Пасля трох тураў паміж БАТЭ і "Дынама" сем балаў - гэта намёк на тое, што і ў гэтым сезоне ўсё зразумела?

- Я б так не сказаў. У менчукоў вельмі складаны каляндар на старце. "Дынама" буксавала ў папярэднім сезоне, мела праблемы з рэалізацыяй - лагічна было чакаць, што яно будзе губляць балы і на старце. Так і здарылася, і цяпер у каманды Угрына кожны матч быццам фінальны.

У БАТЭ такой сітуацыі пакуль не было. Да таго ж пасля няўдалага старту менчукі, імаверна, патрапілі пад ціск. Думаю, усё яшчэ можа выраўнавацца – барысаўцы, напэўна, будуць губляць балы. Так, сёння яны наймацнейшыя, яны больш атакуюць і, скажам шчыра, цяпер гэта больш здольная каманда. Яна ў стане выйграваць на класе, у адрозненне ад "Дынама". БАТЭ ішоў да гэтага некалькі гадоў, і цяпер умее выціскаць балы з нічога. А менчукам для гэтага трэба мець вялікую перавагу над спаборнікам і плойму момантаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках