29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры мяжы Латвіі заўважаны расейскі вайсковы самалёт

1
Пры мяжы Латвіі заўважаны расейскі вайсковы самалёт
Архивное фото ИТАР-ТАСС

Паблізу паветранай прасторы Латвіі зафіксаваны палёт расейскага вайсковага самалёта.

З такім сцвярджэннем выступілі Нацыянальныя ўзброеныя сілы балтыйскай краіны, паведамляе ІТАР-ТАСС.

"Сёння патрульныя самалёты над нейтральнымі водамі Балтыйскага мора каля вонкавай марской мяжы Латвіі ідэнтыфікавалі самалёт ВПС Расеі Іл-76", - гаворыцца ў паведамленні.

У панядзелак увечары узброеныя сілы краіны таксама заявілі аб расейскім вайсковым караблі паблізу мяжы Латвіі.

"У латвійскай эксклюзіўнай эканамічнай зоне ў 8,6 марскіх мілях ад тэрытарыяльных вод НВС 27 красавіка ідэнтыфікавалі расейскі карабель класа "Тарантул", - сцвярджаюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы.

Паводле апублікаваных раней звестак міністэрства абароны Латвіі, у 2014 годзе на прымежнай тэрыторыі істотна ўзрасла актыўнасць паветраных і марскіх суднаў, якія належаць расейскім Узброеным сілам.

Вайсковыя самалёты і караблі РФ, паводле сцвярджэння ведамства, набліжаліся да межаў краіны больш за 250 разоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках