23 красавiка 2024, aўторак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей сустрэўся з паслом Украіны, якога Парашэнка абяцаў адклікаць з Менска

1

Міністр замежных спраў Беларусі 28 красавіка сустрэўся з амбасадарам Украіны ў Беларусі Міхаілам Ежалем.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Бакі абмеркавалі двухбаковыя беларуска-ўкраінскія стасункі, перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый", - гаворыцца ў паведамленні.

На сустрэчы таксама падкрэсленая "ўзаемная зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемнага гандлю і кааперацыйных сувязяў, павелічэнні двухбаковага тавараабароту", адзначаецца ў МЗС.

Нагадаем, 25 красавіка прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясціў аб намеры адклікаць Міхаіла Ежаля з дыпламатычнай працы ў Менску.

Раней Генпракуратура Украіны выставіла падазрэнне экс-міністру абароны Ежалю ў рамках расследавання крымінальных спраў, якія тычацца знішчэння тылавога забеспячэння ўкраінскага войска, заявіў генпракурор Віталь Ярэма ў жніўні 2014 года.

Ежаль быў міністрам абароны з сакавіка 2010 да лютага 2012 года.

У Генпракуратуры паведамілі, што шукаюць Ежаля як падазраванага паводле справы аб растраце дзяржаўных грошай, але ён збег у Беларусь. У красавіку 2015-га беларуская пракуратура адмовілася адказваць на запыт ГПУ аб тым, ці сапраўды экс-міністр абароны часоў Януковіча лечыцца ў Менску.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках